Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу. Чарнышэвіч.

разасса́цца, ‑ссецца; зак.

Апасці, знікнуць у выніку паглынання здаровым асяроддзем (пра пухліны, зацвярдзенні і пад.).

разасса́ць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., што.

Прымусіць разассацца.

разасяро́джвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; незак.

1. Незак. да разасяродзіцца.

2. Зал. да разасяроджваць.

разасяро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разасяродзіць.

разасяро́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размясціцца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах. З .. асінніку выбегла некалькі чалавек партызан. .. За імі, разасяродзіўшыся, бегла чалавек трыццаць. Лынькоў.

разасяро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Раздзяліўшы на драбнейшыя групы, размясціць кожную з іх асобна, у некалькіх месцах. Хутка разасяродзілі машыны і без прыпынку ішлі далей. Мележ.

разатка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разаткаць.

разатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., што.

Упрыгожыць тканнем. Або пазалотай, або сінім шоўкам Разатку ўзорна паясок яму. Танк.

разахво́ціцца, ‑ахвочуся, ‑ахвоцішся, ‑ахвоціцца; зак.

Разм.

1. Пачаць адчуваць мацнейшую ахвоту, жаданне рабіць што‑н. [Хлопцы] паставілі кошыкі, а самі збіралі ягады і поўнымі жменямі кідалі ў рот.. І так разахвоціліся, што і на час забыліся. Паўлаў. / у вобразным ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара і ўсю наступную ноч. Кірэенка.

2. Страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Распутаў [каня Алесь], .. хацеў ўскочыць... Але нешта разахвоціўся — павёў, трымаючы за аброць. Хадановіч.