Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непамы́сна, прысл.

Абл.

1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна. Савіцкі.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?» Броўка.

непамярко́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непамяркоўнага.

непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта. Гартны. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.

непана́дна, безас. у знач. вык.

У выразе: каб непанадна было гл. быць.

непаня́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з цяжкасцю разумее што‑н.; някемлівы, няцямлівы. Непанятлівы хлапчук. □ [Вяршкоў:] — Я.. не разумею — ці ты, праўда, непанятлівы, ці, можа, прытвараешся непанятлівым. Чыгрынаў.

2. Незразумелы, няясны. Палыны ўзышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам. Купала.

непапада́нне, ‑я, н.

Промах (пры стрэльбе).

непапра́ўнасць ‑і, ж.

Немагчымасць паправіць, выправіць што‑н. Адчуваць непапраўнасць бяды. □ Здзіўленыя .. светлыя вочы [Леановіча] спыніліся на Гораве, які калаціўся ад непапраўнасці зробленага. Караткевіч.

непапра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць, выправіць. Перад канцом вайны.. [Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына. Шахавец. Вера раптам адчула, што зрабіла нейкую недаравальную непапраўную ўступку, сказаўшы мастаку не тое, што думала. Асіпенка. / у знач. наз. непапра́ўнае, ‑ага, н. Заляскалі стрэлы. Карп зразумеў, што здарылася непапраўнае, але не разгубіўся. Шамякін.

непапуля́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непапулярнага.

непапуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае папулярнасць шырокага прызнання. Непапулярны твор.