Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінасцэна́рый, ‑я, м.

Літаратурны твор, на аснове якога ствараецца кінафільм.

кінатэа́тр, ‑а, м.

Памяшканне для публічнай дэманстрацыі кінафільмаў.

•••

Панарамны кінатэатр — кінатэатр, прыстасаваны для паказу панарамных кінафільмаў.

кінатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Абсталяванне, тэхнічныя сродкі і прыёмы ў кінематаграфіі для вытворчасці і дэманстрацыі фільмаў.

кінаўстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Сукупнасць прыстасаванняў для дэманстравання кінафільмаў.

кінафа́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю кінафільмаў.

кінафестыва́ль, ‑ю, м.

Агляд твораў кінамастацтва, прысвечаных якой‑н. агульнай тэме, або лепшых фільмаў з мэтаю абмяняцца вопытам і выявіць дасягненні за пэўны перыяд. Кінафестываль мастацкіх фільмаў. Міжнародны кінафестываль.

кінафікава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да кінафікаваць.

кінафікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

1. Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры і кінаперасоўкі ў якой‑н. мясцовасці. Кінафікаваць вёску.

2. Абсталяваць (абсталёўваць) для дэманстрацыі кінафільмаў. Кінафікаваць школы.

кінафіка́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кінафікаваць.

кінафі́льм, ‑а, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна. Навукова-папулярны кінафільм. Кінафільм для дзяцей.

•••

Панарамны кінафільм — кінафільм, створаны спосабам панарамнай кіназдымкі (гл. кіназдымка).