кілявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да кіля.
кілявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да кіля.
кімано́,
1. Нацыянальнае японскае адзенне (мужчынскае і жаночае) у выглядзе халата з шырокімі рукавамі.
2. Асаблівы крой рукава ў жаночым адзенні.
[Яп.]
кімберлі́т, ‑у,
Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы.
[Ад назвы г. Кімберлі ў Паўднёвай Афрыцы.]
кімберлі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кімберліту.
кімва́л, ‑а,
Старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.
[Грэч. kymbalon.]
кімва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кімвала.
кімеры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кімерыйцаў.
кімеры́йцы, ‑аў.
Старажытнае насельніцтва паўночнага Прычарнамор’я.
кімо́граф, ‑а,
1. Прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.
2. У эксперыментальнай фанетыцы — прыбор для запісу крывой гукаў.
[Ад грэч. kyma — хваля і graphō — пішу.]
кіна...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: кіно, кінематограф, напрыклад:
[Ад грэч. kineō — рухаю.]