гарбу́знік, ‑у, м.
Гарбузовае націнне. Шоргаючы нагамі, паволі ішлі [жанчыны] праз гарбузнік і бульбянік, сцяблы якіх чапляліся за ногі. Мележ.
гарбу́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гарбузовы (у 1 знач.).
гарбузо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.
2. у знач. наз. гарбузо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, кавун, дыня і пад.
гарбу́н, ‑а, м.
Гарбаты чалавек; гарбатая жывёліна.
гарбу́ха, ‑і, ДМ ‑бусе, ж.
Тое, што і гарбуння.
гарбу́ша, ‑ы, ж.
Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.
гарбы́ль, ‑я, м.
Разм.
1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.
2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.
гарбя́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і гарбіна. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты. Няхай.