Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распыля́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для рассейвання якога‑н. парашку або вадкасці.

распыля́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для распылення чаго‑н. Распыляльны апарат.

распыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да распыліцца.

2. Зал. да распыляць.

распыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да распыліць.

распы́рсканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распырскаць.

распы́рскацца, ‑аецца; зак.

1. Распляскацца, рассеяцца пырскамі. Вячэрняе люстра вады Распырскалася пад вяслом. Танк.

2. Пачаць моцна і доўга пырскацца, пырскаць.

распы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Распляскаць, рассеяць пырскамі ў розныя бакі. Распырскаць ваду з бочкі.

распы́рсквальнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для распырсквання чаго‑н. Распырсквальнік для вадкіх угнаенняў.

распы́рскванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распырскваць — распырскаць.

распы́рсквацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распырскацца.

2. Зал. да распырскваць.