Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перазара́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перазарадзіць.

перазараджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перазарадзіцца.

2. Зал. да перазараджаць.

перазараджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перазарадзіць.

перазарадзі́цца, ‑радзіцца; зак.

Стаць перазараджаным.

перазарадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.

Зарадзіць нанава, яшчэ раз. Перазарадзіць ружжо. Перазарадзіць фотаапарат. □ [Метак] перазарадзіў аўтамат і, пераскочыўшы плот, знік у ляшчэўніку. Бажко.

перазара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазараджаць — перазарадзіць і стан паводле знач. дзеясл. перазараджацца — перазарадзіцца.

перазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца; зак.

Разм. Пазваніць адзін аднаму па тэлефоне.

перазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

1. Пазваніць зноў, яшчэ раз.

2. Пазваніць па тэлефоне ўсім, многім; абзваніць. Перазваніць усім знаёмым.

перазво́н, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. перазвоньваць (у 2, 3 знач.) і перазвоньвацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Перазвон Крамлёўскіх курантаў. □ Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў. Касцы ў лугах пачалі сталёвы перазвон. Машара. А званы гудуць, плыве далёка Раніцаю свежай перазвон. Бялевіч. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон, малаткоў. Даніленка.

перазво́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перазваніцца.

2. Званіць папераменна ці адначасова з кім‑н. // Папераменна ці адначасова звінець. Перазвоньваюцца косы на сенажацях.