распушы́ць, ‑пушу, ‑пушыш, ‑пушыць; зак., што.
1. Расцерабіўшы, расчасаўшы, зрабіць пушыстым (шэрсць, валасы, пер’е і пад.). Вецер распушыў яе густыя залацістыя косы. «Маладосць». // Натапырыць (поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак). [Папугай] чубок распушыць і скрыпіць, як стары дзядок: «Добры вечар». Даніленка. // Раскрыць, распусціць (пупышкі, кветкі). Вербалоз толькі што распушыў свае каткі. Дамашэвіч.
2. перан. Разм. Раскрытыкаваць каго‑н., насварыцца на каго‑н. Бацьку сёння на сходзе распушылі пасля справаздачы, знялі з старшыні калгаса. Кулакоўскі.
распы́л, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыляць — распыліць.
распы́ленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан распыленага. Распыленасць вытворчасці.
распыле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыляць — распыліць і распыляцца — распыліцца.
распы́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распыліць.
2. у знач. прым. Які мае выгляд пылу, з’яўляецца пылам. Распыленая глеба.
3. у знач. прым. Не злучаны ў адно цэлае; раздроблены. Распыленыя сілы.
распылі́цца, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.
1. Ператварыцца ў пыл.
2. Ператварыўшыся ў пыл, разляцецца, рассеяцца.
3. Разбіцца, рассеяцца на дробныя групы. Сілы праціўніка распыліліся. // перан. Разм. Заняцца адначасова многімі справамі.
распылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.
1. Ператварыць у пыл.
2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.
3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы. // перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.
распы́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыльваць — распыліць.
распы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распыліцца.
2. Зал. да распыльваць.
распы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распыліць.