Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перажы́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перажытку, з’яўляецца перажыткам. Перажытачныя з’явы.

перажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перажыць.

2. у знач. наз. перажы́тае, ‑ага, н. Тое, што зазнана ў жыцці, перажыта. Выдавалі ўзрост і перажытае адны вочы — прыжмураныя і стомленыя, у якіх як бы пагасла святло. Шамякін. Прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае, перажытае... Пальчэўскі.

перажы́цца, ‑жывецца; зак.

Аказацца перажытым, быць перажытым. [Маці:] — Трэба было, дачушка, як-небудзь трымацца. Як-небудзь перажылося б, перагаравалася б. Чорны. І вось усё перажылося, перабылося. Васілевіч.

перажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. каго-што. Пражыць даўжэй за каго‑, што‑н., застацца жыць пасля смерці, гібелі каго‑, чаго‑н. Выраслі ўнукі, а сыноў няма, усіх чатырох перажыў ён, стары бацька. Навуменка.

2. каго-што. Разм. Праіснаваць, прабыць, захавацца даўжэй за каго‑, што‑н. За доўгі век свой перажыў Начальства ён нямала, Хто гнеў, хто славу заслужыў... Яго ж усё мінала. Бачыла. А рэшткі колішніх збудаванняў перажылі сваіх гаспадароў. Шыцік. // Доўга не страціць свайго значэння; захаваць сваё значэнне пасля смерці аўтара, стваральніка і пад. (пра творы мастацтва і інш.). Хіба перажыла сябе брама, напісаная ў мастацкай манеры п’ес Горкага. «ЛіМ».

3. што. Пражыць, перабыць які‑н. час; знайсці ў сабе сілы перанесці, выцерпець што‑н., справіцца з цяжкасцямі. — Не плач, перажывём бяду-вайну, — Янук пачаў Раіну суцяшаць. Танк. [Карп:] — Ну, нічога, унучак... Мы перажывём гэта. Перажывём... Шамякін. [Васіль:] Я лякарствы прывёз, — тыя, што Дора Абрамаўна выпісала. Маладзец, кажа, твой бацька. Ён і не такі сардэчны прыступ перажыве. Даніленка.

4. што. Зазнаць, нацярпецца ў жыцці. Косця слухаў Таню, і яму рабілася страшна, страшна, што такое магло быць на свеце, што такое магла перажыць Таня. Арабей. — Як сям’я? Уцалела? — спытаў між іншым Павел. — Уцалела. Пісалі, шмат чаго перажыць давялося. Пальчэўскі. // Зведаць якое‑н. пачуццё. Пад канец .. зімы Пецю давялося яшчэ перажыць адзін цяжкі ўдар: памёр яго дзед. Ракітны.

•••

Перажыць (самога) сябе — а) захаваць сваё значэнне пасля смерці; б) страціць сваё значэнне пры жыцці.

перазакла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перазакладваць — перазалажыць; аднаўленне закладу, паўторны заклад.

перазакла́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перазакладваць.

перазакла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перазалажыць.

перазаклю́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перазаключыць.

перазаключа́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перазаключаць.

перазаключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перазаключыць.