Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перадрацца, перадзерціся.

2. Зал. да перадзіраць.

перадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадраць, перадзерці.

перадзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., што.

1. Падзяліць нанава, іначай. Перадзяліць зямлю.

2. Разм. Падзяліць на часткі ўсё, многае. Перадзяліць усю маёмасць паміж братамі.

перадзяўба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадзяўбці, перадзяўбаць.

перадзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і перадзяўбці.

перадзяўбці́, ‑бе; зак., што.

Разм. Здзяўбці ўсё, многае. Куры перадзяўблі ўвесь корм.

перадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.

Разм. Падзяўбціся паміж сабой або з усімі, многімі. Перадзяўбліся пеўні.

перадінфа́рктны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад інфарктам, папярэднічае інфаркту. Перадінфарктны стан.

перадка́мера, ‑ы, ж.

Спец. Частка камеры рухавіка з самазагараннем, прызначаная для ўтварэння гаручай сумесі. Перадкамера дызеля.

перадка́мерны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перадкамеры; які мае ў сваім прыстасаванні перадкамеру.