перажлу́кчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перажлукціць.
перажо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перажоўваць — перажаваць.
перажо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перажоўваць.
перажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Незак. да перажаваць.
2. перан. Разм. Нудна і назойліва гаварыць або пісаць пра адно і тое ж; звяртацца ў думках да аднаго і таго ж. Перажоўваць навіну. □ Чаравака пакашліваў, круціўся на крэсле, перажоўваў становішча, як конь цуглі. Пестрак.
перажо́ўчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перажаўціць.
перажыва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перажываць.
2. Асобы псіхічны стан, які выяўляецца ў наяўнасці якіх‑н., звычайна непрыемных, адчуванняў, пачуццяў. Змучаны бяссоннем і душэўнымі перажываннямі, Злобіч меў цяпер выгляд яшчэ больш пахмуры і суровы. М. Ткачоў. У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора. Шамякін.
перажыва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перажываць.
перажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да перажыць (у 1, 4 знач.).
2. што і без дап. Быць у стане душэўнага неспакою ў сувязі з чым‑н., хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго‑н. — Не перажывай, — суцяшаў я Паліну, — я сам вінаваты больш, чым ты і Лебяда разам. Пальчэўскі. Ні адну яшчэ няўдачу .. [Карп] не перажываў так пакутліва, як гэтую. Шамякін.
3. што. Аднаўляць у памяці мінулае, перажытае. Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох. Зарэцкі.
4. Спец. Пранікацца пачуццямі, думкамі персанажа (пра акцёра). Паў ліпка ўвесь час на сцэне, яна дзейнічае, змагаецца, перажывае, хвалюецца. Ярош.
перажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перажаць (у 1, 2 знач.).
перажы́так, ‑тку, м.
Тое, што захавалася ад мінулага і не адпавядае сучасным нормам. Барацьба з перажыткамі капіталізму. □ Вышэй — над выдумкамі злымі, Вышэй — над зайздрасцю дурной, Над перажыткамі сівымі І рознай цвіллю бытавой... Лось.