Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раздражня́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раздражняльнага. Ператамленне вядзе да раздражняльнасці. «Звязда».

раздражня́льнік, ‑а, м.

Тое, што ўздзейнічае на арганізм, выклікаючы ў ім якую‑н. рэакцыю, раздражненне. Хімічны раздражняльнік. Механічны раздражняльнік.

раздражня́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка прыходзіць у стан раздражнення; уразлівы, чуллівы (пра чалавека).

2. Звязаны з уздзеяннем якога‑н. раздражняльніка на арганізм або на асобны орган. Раздражняльны працэс.

раздражня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да раздражніцца.

2. Зал. да раздражняць.

раздражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да раздражніць.

раздрако́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Раскрытыкаваць, моцна насварыцца, прабраць каго‑н. Раздраконіць супрацоўніка на сходзе.

раздрако́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздраконіць.

раздро́бленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан раздробленага. Раздробленасць рэчыва. Раздробленасць гаспадаркі. Феадальная раздробленасць.

раздро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздрабіць.

2. у знач. прым. Разбіты, расколаты на дробныя часткі. Раздроблены мінерал. // Пашкоджаны (пра косць).

раздро́бнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздрабніць.

2. у знач. прым. Тое, што і раздроблены (у 2 знач.).

3. у знач. прым. Раздзелены на дробныя часткі, групы; расчлянёны. Раздробленая гаспадарка. Раздробленая феадальная дзяржава.