раздрабні́ць, ‑драбшо, ‑дробніш, ‑дробніць; зак., што.
1. Зрабіць дробным, больш дробным; раскрышыць. Раздрабніць корм для птушак. Раздрабніць руду.
2. Тое, што і раздрабіць (у 2 знач.). Абараняць жа рэўком і станцыю адначасова — азначала раздрабніць сілы. Хомчанка.
раздрабня́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне, механізм для раздрабнення чаго‑н.
раздрабня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да раздрабніцца.
2. Зал. да раздрабняць.
раздрабня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да раздрабніць.
раздражне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раздражняць — раздражніць (у 1 знач.). // Рэакцыя арганізма або асобнага органа на ўздзеянне раздражняльніка. Раздражненне ў кары галаўнога мозгу. Раздражненне скуры.
2. Стан злоснага ўзбуджэння; пачуццё незадаволенасці, злосці. Старшы сержант з раздражненнем падумаў, што праз аднаго такога можа на вучэннях праваліцца ўвесь узвод. Мележ. Шматлікія пасяджэнні выклікалі ў .. [Алеся] звычайна раздражненне. Шыцік.
раздра́жнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раздражніць.
раздражнёнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан раздражнёнага. — Мяне здзіўляе лёгкадумнасць гэтага маладога чалавека, — з раздражнёнасцю зазначыў Бывалы. Новікаў.
раздражнёны, ‑ая, ‑ае.
1. Які раздражніўся, стаў хваравітым ад якога‑н. раздражняльніка. Раздражнёная скура.
2. Які знаходзіцца ў стане раздражнення (у 2 знач.). Яшчэ здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, пашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк. [Надзя:] — Я так тады старалася! .. А вы ўзялі і паехалі.. І Вася прыйшоў раздражнёны, злы. Шашкоў. // Які выяўляе раздражненне. Раздражнёны голас.
раздражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.
1. Падвергнуцца ўздзеянню раздражняльніка. Скура раздражнілася.
2. Прыйсці ў стан раздражнення (у 2 знач.).
3. Выклікаць, распаліць у сабе якое‑н. жаданне. Нам было мала птушанят з аднаго гнязда — не пад’ясі, толькі раздражнішся, — і мы велікадушна махнулі рукой на іх. Чыгрынаў.
раздражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго-што.
1. Выклікаць раздражненне, дзейнічаючы якім‑н. раздражняльнікам. Раздражніць слізістую абалонку.
2. Давесці да стану нервовага ўзбуджэння; раззлаваць. [Дзед:] — Нечым не дагадзіў, сам не ведаю, як раздражніў.. [пчол]. Рылько. У двары [Мішка] прычапіўся да свайго трохгадовага сына, раздражніў яго, і той загарлапаніў на ўвесь падворак. Ракітны.
3. Разм. Выклікаць, распаліць (якое‑н. жаданне). Раздражніць апетыт. □ — Кубкам забеленага пойла, што яны ўвальюць табе ў страўнік праз гумавую кішку, не заспакояць, а нанава раздражняць прагу да ежы. Машара. // Заахвоціць, схіліць да чаго‑н. Сваёю зухаватасцю [мужчыны] раздражнілі іншых — і хутка на вуліцы зрабіўся карагод. Гартны.
4. Разм. Абвастрыць, растрывожыць. Раздражніць хваробу.