Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распрацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць.

распрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распрацаваць.

2. Зал. да распрацоўваць.

распрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распрацаваць.

распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.

2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.

3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.

распро́даж, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрадаваць — распрадаць.

распро́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распрастацца.

2. Зал. да распростваць.

распро́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распрастаць.

распрыго́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад распрыгоніць.

распрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Гіст. Вызваліць ад прыгону. Распрыгоніць сялян.

2. перан. Вызваліць ад якога‑н. прыгнёту; разняволіць. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя распрыгоніла ўсе народы Расіі.

распрыго́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрыгоньваць — распрыгоніць.