Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раздо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раздарыць.

раздо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раздорваць.

раздо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздарыць.

раздрабі́цца, ‑дробіцца; зак.

1. Разбіцца на дробныя частачкі. Камень раздрабіўся. Костка раздрабілася.

2. Раздзяліцца, распасціся на дробныя часткі, групы; расчляніцца. Поле раздрабілася на мноства ўчасткаў.

раздрабі́ць, ‑драблю, ‑дробіш, ‑дробіць; зак., што.

1. Разбіць, раскалоць на дробныя часткі. Раздрабіць шкло. □ Здавалася, вось-вось плынь сарве чалавека, закружыць яго, раздробіць аб камяні галаву. Даніленка. / у безас. ужыв. Левае плячо ў Мальца было прыкметна ніжэй за правае — у вайну разрыўною куляй яму раздрабіла лапатку. Дамашэвіч.

2. Раздзяліць на часткі, групы; расчляніць. Раздрабіць сілы праціўніка.

3. Выразіць больш дробнымі адзінкамі. Раздрабіць метры ў сантыметры.

раздрабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздрабляць — раздрабіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздрабляцца — раздрабіцца.

раздрабля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да раздрабіцца.

2. Зал. да раздрабляць.

раздрабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да раздрабіць.

раздрабне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздрабняць — раздрабніць і раздрабняцца — раздрабніцца.

раздрабні́цца, ‑дробніцца; зак.

1. Стаць дробным, больш дробным; раскрышыцца.

2. Тое, што і раздрабіцца (у 2 знач.).