гарчэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца горкім, набываць гаркаваты прысмак. Масла гарчэе.
гарчэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і горыч. Нельга піць такую гарчэчу. □ — Пра мяне і Якаў так думаў, як думаеш ты, Платон, — раздумліва і з гарчэчай сказаў Андрэй. Чарнышэвіч.
гаршкале́п, ‑а, м.
Разм. жарт. Ганчар. Я з той пары перакананы, Што гаршкалепы — не багі. Лойка.
гаршко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Гаршка, гаршкоў, прыгодны для вырабу гаршкоў. // Вырашчаны ў гаршку. Гаршковая расада.
га́ршнеп, ‑а, м.
Невялікая балотная птушка атрада кулікоў.
[Haarschnepfe — бакас.]
гаршчо́к, ‑шка, м.
Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.
•••
Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.
Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.
Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.
Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.
Як у гаршку кіпець гл. кіпець.
гаршчо́чак і гаршчэ́чак, ‑чка, м.
Памянш. да гаршчок; маленькі гаршчок. Каля печы стаіць з вілкамі ў руках старожка, прыстаўляе гаршчочак. Колас.
гарызанта́ль, ‑і, ж.
1. Прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонта; проціл. вертыкаль.
2. Лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, размешчаныя на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.
гарызанта́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гарызантальнага.
гарызанта́льны, ‑ая, ‑ае.
Паралельны лініі гарызонта; перпендыкулярны вертыкальнай лініі. Гарызантальнае становішча.