раздо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.
Схіліць каго‑н. да дабраты, шчодрасці, добрых учынкаў.
раздо́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раздаіць.
раздо́й, ‑ю; м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздойвацца — раздаіцца; раздойванне.
раздо́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздойваць — раздаіць.
раздо́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раздаіцца.
2. Зал. да раздойваць.
раздо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раздаіць.
раздо́йны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны, пастаўлены на раздой. Раздойны статак кароў. Раздойная карова.
раздо́лле, ‑я, н.
1. Шыр, прастор; шырокая вольная прастора. Стэпавае раздолле. □ Абрысы хат з заснежанымі стрэхамі зводдалі ў цемры нельга было разабраць, і агеньчыкі нагадвалі буйныя зоркі, што ўпалі з неба на снегавое раздолле. Хадкевіч. Прыемна было ісці па гэтай роўнядзі, па гэтым свежым раздоллі, упрыгожаным зыбучай павуцінкай золкавай расы. Кулакоўскі.
2. Разм. Шырокая прастора, якая дае магчымасць свабодна дзейнічаць каму‑, чаму‑н., праяўляцца чаму‑н. і пад. Высечаныя дрэвы далі раздолле тым, што асталіся з бакоў, і яны галінамі сваімі пацягнуліся на прагалы і стварылі жывыя шаты. Пальчэўскі. [Кажамяка:] — Толькі асушыць балота, тады будзе тваёй птушцы раздолле. Гурскі. // перан. Поўная свабода, адсутнасць абмежаванняў у чым‑н.; спрыяльныя, зручныя абставіны, умовы для каго‑, чаго‑н. Пачынаецца раздолле для аматараў грыбоў. В. Вольскі.
раздо́льна, прысл.
1. Прысл. да раздольны.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шырокай прасторы, раздолля. За акном было раздольна і хораша. Арабей. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят. Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.
раздо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы. Раздольныя лугі. □ Пачыналася касьба на раздольных прырэчных лугах, рыхтаваліся да жніва. Хадкевіч. Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары, Запахне раллёй і бензінам... Вярцінскі.
2. перан. Свабодны, лёгкі. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца, раздольнае казацкае жыццё. Мікуліч.