Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадавяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадаверыць.

перададлётны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад адлётам, папярэднічае адлёту. Перададлётная мітусня.

перадаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак., каго.

Разм. Падаіць усіх, многіх. Перадаіць усіх кароў.

перадалімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад алімпійскімі гульнямі, папярэднічае алімпійскім гульням. Перадалімпійскі год. Перадалімпійскія спаборніцтвы.

перадаперацы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае перад аперацыяй, папярэднічае аперацыі. Перадаперацыйныя працэдуры.

2. у знач. наз. перадаперацы́йная, ‑ай, ж. Памяшканне перад аперацыйным пакоем.

перадапо́шні, ‑яя, ‑яе.

Які папярэднічае апошняму, другі ад канца. Праз тыдзень пасля гэтай гутаркі Алесь, Крушына, Печка і Трайны — у чарговай перадапошняй групе няхворых — выйшлі з-за лагерных дратоў. Брыль. І вось я, Васіль Падлескі, студэнт перадапошняга курса сельскагаспадарчага інстытута, прыехаў у палескую глуш, у вялікае сяло. Пестрак.

перадапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Учыніць паўторны допыт. Перадапытаць арыштаванага.

перадапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадапытаць.

перадару́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадаручыць.

перадаруча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадаручаць.