Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раздзяля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які дзеліць што‑н., абазначае раздзел, раздзяленне. Раздзяляльны знак. Раздзяляльная рыса. Раздзяляльны злучнік.

раздзяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да раздзяліцца.

2. Размяркоўвацца па якіх‑н. групах, катэгорыях і пад.; дзяліцца.

3. Зал. да раздзяляць.

раздзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да раздзяліць.

раздзяўба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раздзяўбаць.

раздзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і раздзяўбці.

раздзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці, расцягнуць. Куры раздзяўблі кашу.

2. Дзеўбучы, пашкодзіць, разбіць на часткі. Сарокі — а можа і не яны, а так хто — раздзяўблі палатно, і сала вывалілася на траву... Сачанка. Пакуль рыбак апамятаўся, Булька [бусел] раздзёўб рыбіну на шматочкі. Пальчэўскі.

раздне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.

раздо́брывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да раздобрыцца.

раздо́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздобрыць.

раздо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Праявіць дабрату, шчодрасць. Пан Вашамірскі нават раздобрыўся і загадаў аканому звольніць Язэпа на цэлы тыдзень ад работы ў дварэ. Бядуля. Антось падняў ламачыну і паразганяў .. [вераб’ёў]. Потым чамусьці раздобрыўся — вынес са склада прыгаршчы аўса, высыпаў на траву. Бажко.