Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Перавыдаць друкарскім спосабам, надрукаваць, змясціць паўторна ў другім друкаваным органе. — Заметку надрукуюць, потым яе перадрукуюць іншыя газеты. Шахавец. Вядома, што брашуру [У. І. Леніна] перадрукавалі Віцебская і Мінскам групы. «Помнікі».

2. Перапісаць начыста на пішучай машынцы або друкарскім спосабам. — Якую ж табе даведку? (Несцяровіч выцягнуў з кішэні карандаш) — Лепш бы чарнілам. — Нічога, пасля машыністка перадрукуе. Дзе ж ты бачыў, каб такую даведку даваць ад рукі пісаную. Чорны.

перадруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

перадруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадрукоўваць.

перадруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадрукаваць.

перадрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм.

1. Прабыць у стане дрыжання некаторы час. [Мікола:] — Змокнеш да ніткі, перадрыжыш, а заўтра яшчэ ў дарогу... Новікаў.

2. Пахвалявацца некаторы час. Не раз перадрыжаў .. [Лабановіч] тут, везучы снапы ці сена, каб не абярнуцца з возам. Колас.

перадрэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца перад рэвалюцыяй, папярэднічае рэвалюцыі. Перадрэвалюцыйная эпоха. Перадрэвалюцыйныя падзеі. // Дарэвалюцыйны. Перадрэвалюцыйнае мастацтва.

перадсвіта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад світаннем, на досвітку, папярэднічае світанню. Перадсвітальны туман. Перадсвітальны час. □ У акно пацягнула перадсвітальным ветрыкам, а хмары нізка і нерухома ляглі на гарызонт. Іпатава.

перадсвято́чны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад святам, папярэднічае святу. Перадсвяточны настрой. Перадсвяточная працоўная вахта. Перадсвяточныя дні.

перадсмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад смерцю, папярэднічае смерці. Перадсмяротная сутарга. □ Ляжаў побач забіты гітлеравец, другі каля яго яшчэ курчыўся ў перадсмяротнай агоніі. Мележ. // Напісаны, сказаны перад смерцю. Перадсмяротнае завяшчанне.

перадста́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад стартам, папярэднічае старту. Перадстартавае хваляванне. Перадстартавая размінка.