гартава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гартаваць і стан паводле знач. дзеясл. гартавацца.
гартава́ны і гарто́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гартаваць.
2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. // перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.
гартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).
2. перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.
3. Зал. да гартаваць.
гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.
2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.
га́ртавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гарту (у 4 знач.). // Зроблены з гарту. Гартавы шрыфт.
гарта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гартаць.
гарта́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны нерв.
2. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.
3. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Карпюк.
гарта́нь, ‑і, ж.
Верхняя частка дыхальнага горла.
гарта́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да гартаць.
гарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Перагортваць, пераварочваць лісты (кнігі, сшытка і пад.). Гартаць часопіс.