Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыклава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цыклаваць.

цыклава́цца, ‑луецца; незак.

Зал. да цыклаваць.

цыклава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., што.

Працаваць па цыклічнаму метаду.

цыклавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да цыкла (у 1, 2 знач.). Цыклавы курс лекцый. Цыклавая работа.

цыклагекса́н, ‑у, м.

Насычаная вуглевадародам бясколерная, з характэрным пахам вадкасць.

цыклагене́з, ‑у, м.

Працэс узнікнення і развіцця цыклону (у 1 знач.).

цыклаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыклаграфіі.

цыклагра́фія, ‑і, ж.

Метад вывучэння рухаў чалавека шляхам фатаграфавання запаленых лямпачак, умацаваных па рухомых частках цела.

[Ад грэч. kýklos — круг і graphō — пішу.]

цыкладро́м, ‑а, м.

Тое, што і веладром.

цыклаіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму цыклоіды. Цыклаідальная лінія.