сыраро́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вырабу сыроў. Сыраробны завод.
сы́расць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сырога (у 1 знач.).
2. Лішак вільгаці дзе‑н.; павышаная вільготнасць (у паветры, глебе). Блізка, адразу ж за поплавам, бярэзнік. Адтуль цягне прыемнай сырасцю. Каршукоў. Але чаго баяцца сырасці, калі ёсць шынель, калі ў клунку ёсць нават посцілка. Кулакоўскі. // Вільготнае месца, пляма.
3. Што‑н. сырое, вільготнае. [Калгаснікі:] — Па сілас у Сялібу ездзім. За тры вярсты, смеху варта, сырасць такую возім. Ермаловіч.
сырко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сырка. Сырковая маса.
сы́рнік, ‑а, м.
Ежа з тварагу, падобная па выгляду на аладку. Суседка Іваніха праполе градку, напячэ малым сырнікаў. Лось.
сы́рніца, ‑ы, ж.
Абл. Яда з сыру і топленага масла, спецыяльна прыгатаваная для мачання бліноў. У .. місцы дыхала апетытным пахам румяная зверху, пакрытая празрыстымі плямкамі растопленага масла сырніца. Хадкевіч.
сы́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сыру. Сырны пах. □ З-пад расцярушаных сырных крошак можна было прачытаць на .. рубчастым беразе [талеркі] славянскія літары. Баранавых. // Прыгатаваны з сыру, з сырам. Прысеў і .. [Рыгор] і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў. Гартны. // Які прызначаны, служыць для вырабу сыру. Сырная маса.
сыро́ватачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сыроваткі. Сыроватачная вытворчасць. // Згатаваны з сыроваткі. Сыроватачны квас.
сыро́ватка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака. [Стасечка:] — Тут з аднаго малака можна добра жыць людзям. Рабі сыры, збівай масла, а маслёнкай і сыроваткай свіней кармі. Пальчэўскі.
сыро́к 1, ‑рка, м.
1. Разм. Памянш.-ласк. да сыр.
2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш. Радкевіч.
сыро́к 2, ‑рка, м.
Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.