Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сейсматэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейсматэктонікі. Сейсматэктанічныя працэсы.

сейсматэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑віцы, ж.

Навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.

[Ад грэч. seismós — ваганне, tektonikós — які адносіцца да будовы.]

се́йсмік, ‑а, м.

Даследчык сейсмічных з’яў, спецыяліст па сейсміцы.

се́йсміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх. Сейсміка Таджыкістана.

сейсмі́чна, прысл.

У сейсмічных адносінах. Сейсмічна актыўная зона.

сейсмі́чнасць, ‑і, ж.

Схільнасць да землетрасенняў, інтэнсіўнасць землетрасенняў.

сейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з ваганнямі зямной кары пры землетрасенні. Сейсмічныя хвалі. Сейсмічныя з’явы. // Такі, дзе часта адбываюцца землетрасенні, якому ўласцівы землетрасенні (пра раён, вобласць). Сейсмічныя зоны. // Прызначаны для рэгістрацыі і вывучэння ваганняў зямной паверхні. Сейсмічная станцыя. Сейсмічныя карты.

[Ад грэч. seismós — ваганне. землетрасенне.]

сейсмо́граф, ‑а, м.

Прыбор для аўтаматычнай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і graphō — пішу.]

сейсмо́лаг, ‑а, ж.

Спецыяліст у галіне сейсмалогіі.

сейсмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння зрухаў пластоў глебы, частак збудаванняў і пад. пры ваганнях зямной кары.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і metron — мера.]