рабры́на, ‑ы, ж.
Разм. Адно рабро (у 1, 2 знач.). [Шпулькевіч:] — На мяне напалі палякі, збілі, рабрыну зламалі, нават знак астаўся. Чорны. Упёршыся худымі і пругкімі .. нагамі ў рабрыну вялікай лодкі, «кароль вугроў» паволі і няспынна разгойдваўся ўперад-назад. Брыль.
рабры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да рабрына.
2. Мяса грудной часткі тушы з рэбернымі касцямі. Свіная рабрынка. Капуста з рабрынкай.
рабры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.
2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.
рабселько́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рабселькораў. Рабселькораўскія заметкі.
рабселько́ры, ‑аў; адз. рабселькор, ‑а, м.
Агульная назва рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. Удзельнікі нарады заслухалі і абмеркавалі даклад аб задачах рабселькораў і насценнага друку. «Звязда».
ра́бскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.
2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.
ра́бства, ‑а, н.
1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні. Антычнае рабства. // Пра грамадскі лад, пры якім клас стваральнікаў асноўных матэрыяльных каштоўнасцей з’яўляецца бяспраўным, пазбаўленым уласнасці на сродкі вытворчасці. Прыгоннае рабства. Каланіяльнае рабства. Наёмнае рабства.
2. Стан, становішча раба (у 1 знач.). Аддаць у рабства. Вызваліцца ад рабства. // Палітычна залежнае становішча чалавека. І паралелі, і мерыдыяны Ім хочацца жалезнымі зрабіць, Каб шар зямны ў краты быў закован, І ў рабстве жыў пакораны народ. Панчанка.
3. перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уплыву. Сямейнае рабства.
рабу́нак, ‑нку, м.
Гвалтоўны захоп чужой маёмасці; грабеж. [Яўрэй] бачыў ужо за свой доўгі век нягод — і царскія пагромы, і здзекі кайзераўцаў, і рабунак пілсудчыкаў. Мікуліч. [Паліцыянт:] — Падпішы, галган, што мы ў тваёй хаце не ўчынялі ніякага рабунку, што мы, апроч вось гэтых лістовак, нічога не знайшлі. Сабаленка.
рабу́ха, ‑і, ДМ ‑бусе, ж.
1. Разм. Пярэстая жывёліна.
2. Разм. Рабая жанчына.
3. Спец. Хвароба тытуню і махоркі, пры якой на лістах утвараецца мноства бледнажоўтых плям, ад чаго лісты становяцца дзіравымі.
рабфа́к, ‑а, м.
У СССР з 1919 г. да канца 30‑х гадоў — рабочы факультэт (агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочых і сялян да заняткаў у вышэйшай школе). Было шумна і людна каля будынка рабфака ў дзень экзаменаў. Колас. [Максімаў] быў чалавек ужо сталага ўзросту, да паступлення ва універсітэт скончыў рабфак, а яшчэ да таго працаваў старшынёй калгаса, а пасля і сельсавета. Шахавец.