Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пелето́н, ‑а, м.

Спец. Каравая спартсменаў-веласіпедыстаў, якія прымаюць удзел у веласіпедных гонках.

[Фр. peloton — караван.]

пеліка́н, ‑а, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

пеліка́наў, ‑ава.

Які належыць пелікану. Пеліканава дзюба.

пе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Абл. Палонка. Укрылася лёдам возера — не правіць было рыбакам пелькі. Мыслівец. А калі рэкі наглуха замярзаюць, рыба цягнецца да пелек, да праталін. Ляўданскі.

пельме́ні, ‑яў; адз. пельмень, ‑я, м.

Кулінарны выраб у выглядзе маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам.

пельме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пельменяў.

2. у знач. наз. пельме́нная, ‑ай, ж. Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

пе́люшцы, ‑аў; адз. няма.

Закраіны ў начоўках.

пе́мза, ‑ы, ж.

Лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання.

пемзабето́н, ‑у, м.

Бетон з прымессю дробнай пемзы.

пемзава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пемзаваць.