непакры́ты, ‑ая, ‑ае.
Без галаўнога ўбору. [Лясніцкі] дзесьці пакінуў шапку і ішоў з непакрытаю галавою. Шамякін. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў.
непала́дкі, ‑дак і ‑каў; адз. непаладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго‑н. [Марцін:] — Слоў няма: МТС перадавая, але ўсякіх непаладак там вельмі многа. Лупсякоў. Стрыманы, ветлівы, камандарм амаль заўсёды, прыязджаючы ў дывізію, быў незадаволены, знаходзіў розныя непаладкі. Мележ.
2. Непаразуменні, сваркі; нелады. Апошні рубеж сталасці пройдзен, выпрабаванне на трываласць сям’і зроблена. Мінулі хвіліны спрэчак і непаладак. Ваданосаў.
непалахлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка напалохаць; даволі смелы. Непалахлівы чалавек.
непаліўны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Такі, які не патрабуе штучнага арашэння. Непаліўныя землі.
непа́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да непальцаў, Непала. Непальская мова.
непа́льцы, ‑аў; адз. непалец, ‑льца, м.; непалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. непалкі, ‑лак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Непала.
непаме́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непамернага; празмернасць.
непаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны. Непамернае гора. Непамерны цяжар. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вёску падпалілі немцы за супраціўленне сялян цяжкім непамерным падаткам і кантрыбуцыям. Лынькоў.