Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінапрапага́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прапаганда сродкамі кіно.

кінарама́н, ‑а, м.

Мастацкі кінафільм з вялікай колькасцю дзеючых асоб, які ахоплівае шырокае кола жыццёвых з’яў і падзей.

кінарэжысёр, ‑а, м.

Пастаноўшчык, рэжысёр кінафільма.

кінарэжысу́ра, ‑ы, ж.

Творчае, мастацкае кіраўніцтва пастаноўкай кінафільма.

кінарэпарта́ж, ‑у, м.

Рэпартаж сродкамі кіно.

кінарэпарцёр, ‑а, м.

Кінааператар, які працуе ў галіне кінарэпартажу.

кінасеа́нс, ‑а, м.

Час, які адводзіцца па дэманстрацыю кінафільма, а таксама сама дэманстрацыя яго.

кінасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Сукупнасць усіх кінатэатраў, кінаўстановак у краіне або якой‑н. мясцовасці.

кінасту́дыя, ‑і, ж.

Прадпрыемства, на якім ажыццяўляецца ўвесь працэс стварэння кінафільма ад сцэнарыя да фільмакопій.

кінасту́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Асобны экземпляр, адбітак кінафільма.