Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газні́ца, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і газоўка. Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок. Брыль.

газні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да газніца; маленькая газніца. У штабной зямлянцы гарэла газнічка, зробленая з гільзы снарада. Шчарбатаў.

газо́вачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.

газо́н, ‑а, м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.

[Фр. gazon.]

газо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.

Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.

газыры́, ‑оў; адз. газыр, ‑а, м.

Гнёзды для патронаў, нашытыя радамі на грудной частцы чэркескі.