раздзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да раздзьмуць, разадзьмуць.
2. Разм. Павевам калыхаць, адводзіць, разносіць. Сустрэчны вецер раздзімаў пасмы.. [Палініных] русых валасоў, якія вылезлі з-пад сіняй шапачкі. Гурскі.
раздзіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзіраць — разадраць.
раздзіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разадрацца, раздзерціся.
2. Зал. да раздзіраць.
раздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разадраць, раздзерці.
раздзьму́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раздзьмуць.
раздзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дзьмухаючы, прымусіць гарэць, распаліць. [Хлопцы] ледзь раздзьмухалі апошнія вугельчыкі, распалілі вялікі агонь і паснулі каля яго. Маўр.
раздзьму́хванне, ‑я,
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзьмухваць — раздзьмухаць.
раздзьму́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раздзьмухваць.
раздзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раздзьмухаць.
раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.
1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы. Шамякін.
2. Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў. Хомчанка.