Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадмо́сце, ‑я, н.

Месца перад мостам, уезд на мост.

пераднаваго́дні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае перад Новым годам, папярэднічае Новаму году. Баяўся я не смерці: ёй наглядзеўся ў вочы досыць, пачынаючы ад той памятнай пераднавагодняй ночы, калі ступіў на крымскую зямлю ў Камыш-Буруне. С. Александровіч. — Гэта ж казка, святочны феерверк, пераднавагодняе ўпрыгожанне, — прыпаўшы тварам да шкла, выказаў голасна сваё захапленне Анатоль. Мыслівец.

пераднавальні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад навальніцай, папярэднічае навальніцы. Пераднавальнічная духата. Пераднавальнічная маланка.

пераднаціскны́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца перад націскным гукам, складам. Пераднаціскны вакалізм. Пераднаціскны склад.

перадне́раставы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад нерастам, папярэднічае нерасту. Пераднераставы перыяд.

перадны́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спец. Орган выдзялення ў зародкаў пазваночных жывёл і чалавека.

пераднява́ць, ‑днюю, ‑днюеш, ‑днюе; зак.

Разм. Перачакаць, прабыць дзе‑н. дзень. [Саша:] — Нам перадняваць трэба. Знойдзецца надзейны прытулак? Новікаў. На пятыя суткі пераднявалі мы ў лесе і завідна ўвайшлі ў незнаёмую вёску. Карпюк.

пераднядзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад нядзеляй, папярэднічае нядзелі. Пераднядзельны вечар.

перадо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадаіць.

перадо́йка, ‑і, ДМ ‑дойцы; Р мн. ‑доек; ж.

Тое, што і ялавіца.