Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.

Разм. Падзяўбціся паміж сабой або з усімі, многімі. Перадзяўбліся пеўні.

перадінфа́рктны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад інфарктам, папярэднічае інфаркту. Перадінфарктны стан.

перадка́мера, ‑ы, ж.

Спец. Частка камеры рухавіка з самазагараннем, прызначаная для ўтварэння гаручай сумесі. Перадкамера дызеля.

перадка́мерны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перадкамеры; які мае ў сваім прыстасаванні перадкамеру.

перадкастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які адбыўся напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Перадкастрычніцкі з’езд Саветаў. // Які бывае перад гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Перадкастрычніцкае сацыялістычнае спаборніцтва.

перадко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перадка.

перадкры́лак, ‑лка, м.

Спец. Вузкая і доўгая рухомая частка крыла, якая служыць для рэгуліроўкі пад’ёмнай сілы самалёта.

перадмабілізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад мабілізацыяй, папярэднічае мабілізацыі. Перадмабілізацыйны перыяд.

перадма́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад святам Першага мая. Перадмайская працоўная вахта.

перадмаставы́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца, размешчаны перад мостам. Перадмаставы ўчастак шашы.