расплікну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Абл. Расшпіліцца.
расплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Абл. Расшпіліць (аплік, гузік, запанку). У кабінеце душна, і ад таго старшыня выканаўчага павятовага камітэта даўно расплікнуў каўнер кашулі і часта, перарываючы гутарку, п’е ваду. Галавач.
расплінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец.
1. Разраўнаваць, ачысціць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.). На дварэ была вясна, і трэба было старацца расплінтаваць хоць невялікія лапіны пад сяўбу. Пальчэўскі.
2. Раскалоць глыбы каменя на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.
распло́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. расплоджваць — распладзіць (у 1 знач.) і расплоджвацца — распладзіцца (у 4 знач.).
2. зб. Адкладзеныя пчалінай маткай яечкі і лічынкі, а таксама кукалкі, што выраслі з гэтых яечак.
распло́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распладзіць.
распло́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распладзіцца.
2. Зал. да расплоджваць.
распло́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распладзіць.
расплыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да расплысціся, расплыцца.
расплы́вістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць расплывістага. Расплывістасць абрысаў. Расплывістасць фармуліроўкі.
расплы́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае выразных абрысаў. Ужо страцілі свае абрысы верхавіны дубоў і цёмнай расплывістай паласой зліваюцца з небам. Федасеенка.
2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплывістае рашэнне. Расплывісты адказ.