Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перагно́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагною. Перагнойныя арганічныя рэчывы. // З перагноем. Перагнойныя глебы. // Зроблены з перагною.

перагну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагнуць.

перагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуцца ў дзве столкі, пад вуглом, дугой. // Сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што‑н., звесіцца. Надзейка перагнулася цераз падаконнік, уткнулася тварам у бэзавую [к]вецень. Васілевіч.

перагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.

1. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом, дугой. Перагнуць ліст паперы папалам.

2. Сагнуць больш, чым трэба.

3. перан.; і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.). [Антон Рыгоравіч:] — Тут мы, відаць, перагнулі: навалілі на калгас імя Леніна больш, чым можна. Хадкевіч.

•••

Перагнуць палку — упасці ў крайнасць, перастарацца.

перагнюсі́ць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., што.

Разм. Загнюсіць усё, многае.

пераго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагаліцца.

2. Зал. да перагольваць.

пераго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагаліць.

пераго́н 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі, прыпынкамі. Жылі мы ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва. Лынькоў. // у знач. прысл. пераго́намі. З перапынкамі. Свежы і мяккі пасля дажджу вецер дыхаў перагонамі, дрэвы то заціхалі, то неяк жаласна і раптоўна шалясцелі густым лісцем. Адамчык.

пераго́н 2, ‑у, м.

1. Малако, абястлушчанае на сепаратары.

2. Прадукт адгонкі парай; адгон.

пераго́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагонкі (у 1 знач.). Перагоначны пункт.

пераго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).

2. Спец. Расшчапленне цвёрдых або вадкіх рэчываў награваннем. Сухая перагонка.