васьмікра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены восем разоў, павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем.
васьмікра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены восем разоў, павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем.
васьміно́г, ‑а,
Марская драпежная жывёліна мешкападобнай формы цела з васьмю вялікімі шчупальцамі; спрут.
васьміпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з васьмі паверхаў.
васьміпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Вагой восем пудоў.
васьміразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем.
васьмісо́ты, ‑ая, ‑ае.
васьму́шка, ‑і,
1. Восьмая частка фунта (каля 50 грамаў).
2. Восьмая частка, доля якога‑н. прадмета.
васьмярны́, ‑ая, ‑ое.
Павялічаны ў восем разоў.
васьмяры́к, ‑мерыка,
1. Назва запрэжкі з васьмі коней.
2. Старая мера вагі, аб’ёму і пад. па восем якіх‑н. адзінак; прадмет з васьмі частак.
васьмяры́чны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: васьмярычнае «н» — назва літары «н», якая ў старажытнарускай і царкоўнаславянскай мовах абазначала лік восем.