распле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. расплёў, ‑пляла, ‑ло; зак., што.
1. Распусціць што‑н. сплеценае. Расплесці касу. Расплесці вянок. // Разняць (пра сплеценыя пальцы). Увечары ў садзе пад бэзам ціхутка шэпчуцца [Ніна і Лёня] і да самага досвітку ніяк не расплятуць рук. Гроднеў.
2. Разм. Разнесці (плёткі, чуткі), зрабіць вядомым многім. [Кучучыха:] — Я ж была ад свайго ўцякла. З хлопцам. Не кажы толькі нікому. Каб бабы не расплялі. Лобан.
распле́сціся, ‑пляцецца; пр. расплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.
Распусціцца (пра што‑н. сплеценае). Невялічкая тоненькая каса расплялася. Пташнікаў.
распле́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расплесці (у 1 знач.).
расплёскацца, ‑аецца; зак.
Плёскаючыся, разліцца, выліцца.
расплёскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Плёскаючы, разліць, выліць. Ларыска схапіла ледзяную конаўку, што стаяла на лаўцы каля вядра, зачарпнула вады і, трымаючы конаўку дзвюма рукамі, каб не расплёскаць, панесла да акна. Арабей.
расплёсквацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расплёскацца.
2. Зал. да расплескваць.
расплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплёскаць.
распліка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расплікнуцца.
2. Зал. да расплікаць.
распліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расплікнуць.
расплікну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расплікнуць.