Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разгусці́ся, ‑гудуся, ‑гудзешся, ‑гудзецца; ‑гудзёмся, ‑гудзяцеся; пр. разгуўся, ‑гулася, ‑гулося; зак.

Разм. Пачаць гусці, не перастаючы. А вецер разгуўся, дзьме ў тысячы груб, А хвалі, што горы няйначай... Броўка.

разгу́тарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Завесці гутарку; разгаварыцца. [Сёмка:] — Ехаў да гасподы і напаткаў Мікалаішку Зосю; узяў падвезці, і як разгутарыліся, дык і [не заўважылі], ці ідзе конь, ці стаіць. Гартны.

разгу́шканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разгушкаць.

разгу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць гушкацца моцна, не спыняючыся (на гушкалцы).

разгу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

2. Гушкаючы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання і пад.

разгу́шкванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгушкваць — разгушкаць і разгушквацца — разгушкацца.

разгу́шквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгушкацца.

2. Зал. да разгушкваць.

разгу́шкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгушкаць.

раздаба́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто любіць раздабарваць, мае звычай многа і попусту гаварыць.

2. толькі мн. (раздаба́ры, ‑аў). Пустыя размовы, балбатня. Разводзіць раздабары. □ [Мохаў] аглядаў нешта пад машынай, седзячы з свечкай у канаве, і, пэўне, пачуў Габрусёвы раздабары. Шынклер.

раздаба́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Займацца пустымі разважаннямі, пустой размовай; балбатаць. — Во! — матку ў .. [Міхаль] галавой. — Сяргей па гліну паехаў!.. А вы раздабарваеце... Ракітны.