Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераддзве́р’е, ‑я, н.

Спец. Пачатак уваходу ў якую‑н. адтуліну, у канал жывёльнага арганізма. Пераддзвер’е ў вушным лабірынце.

пераддыпло́мны, ‑ая, ‑ае.

Які папярэднічае абароне дыпломнага праекта, дыпломнай работы. Пераддыпломная практыка.

перадзві́жнік, ‑а, м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы XIX ст. у Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

перадзві́жніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перадзвіжнікаў, перадзвіжніцтва.

перадзві́жніцтва, ‑а, н.

Рэалістычны напрамак у рускім жывапісе другой паловы XIX ст., створаны перадзвіжнікамі.

перадз’е́здаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад з’ездам, папярэднічае з’езду. Перадз’ездаўская дыскусія. Перадз’ездаўскія дні.

перадзе́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадзельваць — перадзяліць.

перадзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадзяліць.

перадзе́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадзельваць.

перадзе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадзяліць.