Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разгрупава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., каго-што.

Разбіць на групы, размясціць групамі.

разгрупо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгрупавацца.

2. Зал. да разгрупоўваць.

разгрупо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрупаваць.

разгрыза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгрызаць — разгрызці.

разгрыза́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгрызціся.

2. Зал. да разгрызаць.

разгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрызці.

разгры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разгрызці.

разгры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. разгрыз, ‑ла; зак., што.

Раскусіць, раздрабіць зубамі што‑н. цвёрдае, моцнае. Разгрызці арэх. □ На другі ж дзень, калі ўжо не было чаго есці, .. [ваўкі] з’елі скуру і разгрызлі буйныя косці. В. Вольскі.

разгрымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Зняць грым з свайго твару. Разгрыміравацца пасля спектакля.

разгрымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Зняць грым з каго‑, чаго‑н. Разгрыміраваць акцёра. Разгрыміраваць твар.