Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

танкабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да танкабудавання. Танкабудаўнічы завод.

танкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба. Ніткі танкаватыя.

та́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да танка ​1, звязаны з вырабам танкаў. Танкавая прамысловасць. Танкавая браня. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе танкаў. Танкавы дэсант.

2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў. Танкавае вучылішча.

танкагу́бы, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі губамі. Яго белабрысы танкагубы твар поўніўся захапленнем ад новай справы. Быкаў.

танкадро́м, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання танкаў і для абучэння танкавых войск.

[Ад слова танк і грэч. dromos — месца для бегу, манеўраў.]

танкано́гі, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі нагамі або ножкай (ножкамі). Танканогі бусел. □ [Сабіна:] — Але быў у бацькі конь — стройны, танканогі, увесь у яблыкі, Стрыгун. Ракітны. Дзынкалі пчолы, прысядаючы і выгінаючыся на буйных кветках канюшыны, хаваючыся ў венчыках танканогіх званочкаў. Грахоўскі.

танкапа́льцы, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі пальцамі.

танкапра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Род матыля. Хмелевы тапкапрад.

танкару́нны, ‑ая, ‑ае.

З тонкім руном, з тонкай шэрсцю. Танкарунная авечка.

танкаску́ры, ‑ая, ‑ае.

З тонкай скурай.