та́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тальку; які з’яўляецца талькам. Талькавая парода.
та́льма, ‑ы, ж.
Уст. Жаночая доўгая накідка без рукавоў.
[Ад уласн. імя.]
тальма́х, ‑а, м.
Абл. Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання раненай або пашкоджанай рукі. — Што тут здарылася? — спытаў Шурка ў чырвонаармейца з рукой на брудным чорным тальмаху. Мехаў.
талья́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў, закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі. Сіняўскі.