Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неўралгі́я, ‑і, ж.

Хвароба, якая развіваецца ў выніку запалення якога‑н. нерва і яго абалонкі.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і algos — боль.]

неўрало́гія, ‑і, ж.

Навука аб будове, развіцці і дзейнасці нервовай сістэмы.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і logos — вучэнне.]

неўрапа́т, ‑а, М ‑паце, м.

Нервовахворы чалавек.

неўрапаталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неўрапаталогіі. Неўрапаталагічны кабінет. // Звязаны з парушэннем дзейнасці нервовай сістэмы. Неўрапаталагічны сімптом.

неўрапатало́гія, ‑і, ж.

Навука аб хваробах нервовай сістэмы.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв, pados — пакута і logos — вучэнне.]

неўрапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да неўрапат.

неўрапато́лаг, ‑а, М ‑у, м.

Урач па нервовых хваробах, спецыяліст па неўрапаталогіі.

неўрапаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неўрапатыі.

неўрапа́тыя, ‑і, ж.

Агульнае абазначэнне нервовых хвароб без сталых патолага-анатамічных змен.

[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і pados — пакута.]

неўрастэ́нік, ‑а, м.

Чалавек, які хварэе на неўрастэнію.