Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неадабра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае неадабрэнне. Неадабральная ўсмешка.

неадабрэ́нне, ‑я, н.

Адмоўная ацэнка каго‑, чаго‑н. Выказаць сваё неадабрэнне.

неадво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадвольнага.

неадво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзнікае, адбываецца бескантрольна, незалежна ад волі і свядомасці. Неадвольная ўвага. Неадвольныя рухі.

неадвя́зны, ‑ая, ‑ае.

Неадступны, неадчэпны. Неадвязная думка. □ Не падабаліся.. [Любе школьныя парадкі]. Строгі дырэктар гімназіі. Неадвязныя класныя назіральніцы і неахайны манастырскі поп. Мурашка.

неаддзе́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неаддзельнага.

неаддзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга аддзяліць ад другога. Лабановіч-чалавек і Лабановіч-настаўнік неаддзельны, як і неаддзельны ў ім сэрца і кроў, нервы і рух. Перкін. Камбінат стаў для сотняў крушынцаў неаддзельным ад іхняга жыцця. Мікуліч.

неад’е́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неад’емнага.

неад’е́мны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго‑, чаго‑н.; неадрыўны. Кожнае «я» ў тэатры неад’емная частка калектыву. Сяргейчык. Літаратура становіцца кроўнай народнай справай, неад’емнай часткай будаўніцтва новага жыцця. Пшыркоў. // Арганічна ўласцівы каму‑, чаму‑н. Гуманізм, чалавекалюбства — неад’емная якасць савецкіх людзей. Кудраўцаў. Пад высокімі драбналістымі акацыямі ўзвышалася падобная на лакамабіль летняя печка — неад’емны атрыбут тутэйшых і хутарскіх і станічных двароў. Чыгрынаў.

неадзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае на сабе адзення; голы.

2. Дрэнна адзеты або адзеты не па сезону.