кінамеха́нік, ‑а,
Механік, які абслугоўвае кінаўстаноўку.
кінамеха́нік, ‑а,
Механік, які абслугоўвае кінаўстаноўку.
кінана́рыс, ‑а,
Невялікі кінафільм, у аснову якога пакладзены рэальныя факты, падзеі.
кінапанара́ма, ‑ы,
1. Панарамны кінафільм.
2. Кінафільм з шырокім і шматгранным паказам якіх‑н. падзей.
кінаперасо́ўка, ‑і,
Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.
кінаплёнка, ‑і,
Святлоадчувальная плёнка для кіназдымкі, гуказапісу і друкавання кінафільмаў.
кінапрае́ктар, ‑а,
Тое, што і кінапраекцыйны апарат.
кінапраекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
У выразе — кінапраекцыйны апарат — апарат, прызначаны для праекцыравання кінафільмаў на экран.
кінапрака́т, ‑у,
Выпуск кінафільмаў для дэманстравання на экранах і перадача іх у часовае карыстанне (на пракат) кінатэатрам, клубам і інш.
кінапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кінапракату.
кінапрамысло́васць, ‑і,
Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінаплёнку, кінаапаратуру, кінаматэрыялы і інш.