Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіламе́тр, ‑а, м.

Адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў.

кіламетра́ж, ‑у, м.

Працягласць у кіламетрах. Кіламетр аж дарогі.

кіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у адзін кіламетр. Кіламетровая адлегласць. // Які служыць для абазначэння кіламетраў. Кіламетровы слуп.

кіламетро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм.

1. Кіламетровая дыстанцыя ў спаборніцтвах (у бегу на каньках, грэблі, гонках на веласіпедах, матацыклах і пад.).

2. Карта з маштабам у 1 кіламетр. [Камандзір роты] дастаў з планшэткі карту і, схіліўшыся, пры святле ліхтарыка пачаў разглядаць скрэмзаную сетку кіламетроўкі. Грамовіч.

кілато́на, ‑ы, ж.

Умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада (або выбуху), якая адпавядае магутнасці ўзрыву тысячы тон трынітраталуолу.

кілбаса́,

гл. каўбаса.

кілба́снік,

гл. каўбаснік.

кілба́сны,

гл. каўбасны.

кі́лечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кількі. Кілечны промысел.

кілза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Класці цуглі ў рот каню. [Фельчар] успомніў яе зграбную постаць, тонкія рукі, якія спрытна кілзалі стаенніка. Бядуля.