Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разгру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разгрузкі. Разгрузачныя работы. // Які служыць для разгрузкі. Разгрузачная машына.

разгрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Вызваліцца ад грузу. — З машынай я, — прысеў на край крэсла Міхась. — Разгрузіўся. Дай думаю, зайду, можа груз у наш бок знойдзецца. Чаго паражняком вяртацца. Б. Стральцоў.

2. перан. Разм. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.

разгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад грузу. Разгрузіць вагон. Разгрузіць параход. □ Глыбакавата села, не выцягнуць... Трэба разгрузіць машыну. Аляхновіч. // Зняць адкуль‑н. (груз); згрузіць. Разгрузіць тавар. □ — Эй..! — загаварыў на ломанай рускай мове пажылы немец. — Можа разгрузіце муку? Гурскі.

2. перан. Разм. Вызваліць, ачысціць ад чаго‑н. непатрэбнага, лішняга і пад. Разгрузілі і пакой цёткі Машы, падрыхтаваўшы яго для танцаў. Дубоўка. Каб разгрузіць сталіцу Беларусі ад залішняга руху, пракладзена не так даўно кальцавая дарога. В. Вольскі. // Зняць частку работы, вызваліць ад дадатковай нагрузкі.

разгру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгружаць — разгрузіць і разгружацца — разгрузіцца.

разгрузны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Прызначаны для разгрузкі. Разгрузное судна.

разгру́зчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які працуе на разгрузцы.

2. Прыстасаванне для разгрузкі чаго‑н. Механічны разгрузчык.

разгру́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да разгрузчык (у 1 знач.).

разгру́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць моцна і доўга грукаць.

разгрупава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разгрупаваць.

разгрупава́цца, ‑пуецца; зак.

Разбіцца на групы, размясціцца групамі. Было прынята рашэнне: атрадам разгрупавацца на шырокім фронце і падарваць калі не кожны пралёт дваццаціпяцікіламетровага ўчастка, дык ва ўсякім разе знявечыць чыгунку так, каб фашысты не маглі на скорую руку аднавіць яе. Сабаленка.