Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разграфлёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разграфіць.

разграфля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да разграфляць.

разграфля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да разграфіць.

разгро́м, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разграміць. // Сляды, вынік гэтага дзеяння. На двары поўны разгром. Шмат друзу, растаптаныя гільзы ад патронаў. Гурскі.

разгро́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разграміць.

разгро́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разгрому, які ставіць мэтай разгром.

2. Разм. Які рэзка крытыкуе каго‑, што‑н.; разносны. Разгромная рэцэнзія. Разгромнае выступленне.

разгружа́льнік, ‑а, м.

Устройства для разгрузкі чаго‑н.

разгру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разгрузіць.

разгружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгарнуцца.

2. Зал. да разгружаць.

разгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрузіць.