Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перага́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перагару.

перагаро́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе на будаўніцтва перагародак. Перагародачныя пліты.

перагаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагарадзіць.

перагаро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перагарадзіцца.

2. Зал. да перагароджваць.

перагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перагарадзіць.

перагаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тонкая сценка, якая дзеліць на часткі памяшканне, прастору, сховішча. Дашчаная перагародка раздзяляла кватэру на два досыць прасторныя пакойчыкі. Колас.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж кім‑, чым‑н. [Наталля:] За яго стрыманасцю, мне здавалася, хаваецца вялікая душа.., якая раскрыецца толькі мне адной, калі між намі не будзе ніякіх перагародак. Крапіва.

перага́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Тое, што і перагартоўка.

перагартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перагартаваць.

перагартава́цца, ‑туецца; зак.

Загартавацца больш, чым трэба, звыш нормы; сапсавацца ад празмернай загартоўкі.

перагартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Загартаваць больш, чым трэба, звыш нормы; сапсаваць празмернай загартоўкай. Перагартаваць сталь.

2. Адпусціўшы гарт, загартаваць нанава. Перагартаваць крохкае лязо сякеры.