васкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Націраць або насычаць воскам; вашчыць. Васкаваць паркет, ніткі, паперу.
васко́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.
•••
Васковая спеласць гл. спеласць.
васко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.
Васкаваная папера (для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.).
васпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае сляды воспы; рабы. Васпаваты твар у ямачкі, рыжая, шырокая барада, карча[кава]тасць у плячах і кароткія дужыя рукі — усё гэта надае.. [качагару] выгляд суровага асілка. Барашка.
ва́спа́н, ‑а, м.
Уст. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] — Ну, што нам васпан сказаць мае? [Марцін:] — Наказ прынёс я да васпана. Колас.
вастра... (гл. востра...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: вастраверхі, вастразубы.
вастраве́рхі, ‑ая, ‑ае.
З вострым верхам. За агароджай цясніліся высокія, густалістыя векавыя ліпы, бярозы ды вастраверхія елкі. Галавач.
вастраво́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які добра бачыць, зоркі.
2. З бойкімі, жывымі вачамі. Вастравокі хлапчук.
вастраву́хі, ‑ая, ‑ае.
З вострымі вушамі. Вастравухі заяц.