тарфяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе торф. Берагі былі па-ранейшаму высокія і чорныя, толькі ўжо не шумелі, — замест чароту, абапал вады ўсталі высокія тарфяністыя сценкі нядаўна выпрастанага рэчышча. Брыль.
тарфя́ніца, ‑ы, ж.
Жан. да тарфянік (у 3 знач.).
тарфя́нішча, ‑а, н.
Асушанае тарфяное балота. Вялізнае чорнае тарфянішча парушыла каляровую размалёўку ландшафту. В. Вольскі.
тарфяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да торфу, змяшчае, заключае ў сабе торф. Тарфяныя радовішчы. Тарфяная глеба. // Які зроблены з торфу, здабыты з торфу. Тарфяны дзёгаць. Тарфяны кокс. // Звязаны з распрацоўкай торфу. Тарфяная машына. Тарфяная прамысловасць.
2. Які працуе на торфе. Тарфяная электрастанцыя.
тарха́н, ‑а, м.
1. Гіст. Феадал у цюркскіх народаў у сярэднія вякі.
2. Зямля і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казанскага, Астраханскага, Крымскага ханстваў, вызвалення ад дзяржаўных падаткаў.
3. Уст. Дробны гандляр, скупшчык, які ездзіў па вёсках.
тарха́нны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да тархана (у 2 знач.). Тарханная грамата.
тарцава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарцаваць.
тарцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад тарцаваць.
тарцава́цца, ‑цуецца; незак.
Зал. да тарцаваць.
тарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Спец.
1. Апрацоўваць тарэц (у 1 знач.). Тарцаваць вал.
2. Засцілаць тарцамі (у 2 знач.). Тарцаваць маставую.
3. У малярнай справе — апрацоўваць толькі што афарбаваную паверхню ўдарамі шчоткі-тарцоўкі.